Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры ранняга барока (з рысамі рэнесансу) і віленскага барока.

Храналогія 1624 — фундаваны ўладальнікам мястэчка Львом Сапегай. 1646 — змураваны канчаткова па фундацыі К. Л. Сапегі. 1743 — моцна пашкоджаны пажарам. 1743—1751 — адноўлены архітэктарам Аляксандрам Асікевічам, па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла. 1882 — пасля пажару заменены дах. 1900 — звонку касцёл абнесены мураванай сцяною з брамаю.

Архітэктура

Першапачатковы раннебарочны храм, які складаўся з аднанефнай залы-каталікону з далучаным да яе прэзбітэрыям з паўкруглай апсідай і дзвюма сакрысціямі па баках. Сцены каталікона ўмацаваны контрфорсамі, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі храмабудаўніцтва, рысы характэрнай для ранняга барока ВКЛ.

У сярэдзіне XVIII ст. храм быў перабудаваны ў стылі віленскага барока: з боку ўвахода былі збудаваныя дзве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзнёсласць.

У інтэр'еры зберагліся 7 алтароў 18 ст. ў стылі ракако.

Літаратура — С. 198—199.

— С. 169—170.

Спасылкі

Дзятлава Дзятлава Дзятлава Катэгорыя:Славутасці Дзятлава Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Унебаўзяцця Дзевы Марыі Катэгорыя:1646 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі