thumb|350px|Аланы ў нізоўях Дона (карта III стагоддзя)
Ала́ны (, ) — качавыя іранамоўныя плямёны скіфа-сармацкага паходжання, у пісьмовых крыніцах згадваюцца з I стагоддзя н.э. — часу іх з'яўлення ў Прыазоўі і Перадкаўказзі.
Частка аланаў з канца IV стагоддзя прыняла ўдзел у Вялікім перасяленні народаў, у той час як астатнія перайшлі да аселасці на тэрыторыях, якія прылягаюць да перадгор'яў Каўказа. Племянны саюз аланаў стаў асновай аб'яднання аланскіх і мясцовых каўказскіх плямёнаў, вядомага пад назвай Аланія, і ўтварэння ў цэнтральным Перадкаўказзі раннефеадальнай дзяржавы, якая праіснавала да татара-мангольскага нашэсця.
Татара-манголы, якія разграмілі Аланію і захапілі да канца 1230-х гадоў урадлівыя раўнінныя раёны Перадкаўказзя, вымусілі ацалелых аланаў хавацца ў гарах Цэнтральнага Каўказа і ў Закаўказзі. Там яны захаваліся ў форме асецінаў, з меркаваным уплывам мясцовых плямёнаўБСЭ, ст. «Аланы» БСЭ, ст. «Осетины» Agustí Alemany, Sources on the Alans: A Critical Compilation. Brill Academic Publishers, 2000. ISBN 90-04-11442-4. Пэўную ролю аланы адыгралі ў этнагенезе і культуры і іншых народаў Паўночнага Каўказа.
Спасылкі
Аланіка. Гісторыя аланаў Аланы і Аланія Alans // Encyclopaedia Iranica
Катэгорыя:Аланы Катэгорыя:Сарматы Катэгорыя:Іранскія народы