Стэнагра́фія (ад — вузкі, цесны і γράφειν — пісаць) — спосаб пісьма з дапамогай спецыяльных знакаў і цэлага шэрагу скарачэнняў, які дае магчымасць хутка запісваць вусную мову. Хуткасць стэнаграфічнага запісу перавышае хуткасць звычайнага ў 4—7 разоў.
У 2009 годзе першы адпаведны беларускамоўны падручнік выдаў Станіслаў Суднік.
Гісторыя Стэнаграфія вядома са старажытных часоў (Старажытная Грэцыя — IV стагоддзе да н.э., Старажытны Рым — I стагоддзе да н.э.). Адзін з першых помнікаў стэнаграфіі — надпіс стэнаграфічнымі знакамі на знойдзенай у Акропалі ў Афінах мармуровай пліце, якая адносіцца да 350 года да н.э. Тэрмін стэнаграфія ўведзены ў Англіі ў 1602 годзе Дж. Уілісам у кнізе «Мастацтва скорапісу, або Стэнаграфія».
У СССР і Расіі У СССР у 1933 годзе на аснове тэарэтычнага і практычнага параўнання сямі стэнаграфічных сістэм Народным камісарыятам асветы была прынята Дзяржаўная адзіная сістэма стэнаграфіі (ДАСС), створаная на аснове сістэмы М. М. Сакалова. Для рускай мовы яна была прынята і ў рэспубліках СССР. Гэта курсіўная сістэма, заснаваная на вывучэнні біямеханічных заканамернасцяў пісьма, на ўліку частотнасці літар і марфем у звычайным пісьме і частотнасці знакаў у стэнаграфічным пісьме. Адным з прынцыпаў яе з’яўляецца стандартнасць напісанняў (слова выпісваецца адным аднастайным спосабам). ДАСС удасканальвалася, былі прапанаваны альтэрнатыўныя сістэмы.
У Расіі дзейнічае супольнасць рэдактараў і стэнаграфістаў «Институт стенограммы ».
Стэнаграфічныя машыны На стэнаграфічных друкарскіх машынах з дапамогай клавішаў вусная мова запісваецца на рухомую папяровую стужку звычайнымі літарамі і іх спалучэннямі (акордамі); хуткасць запісу складае 120—150 слоў за мінуту. Гэты працэс пісьма называецца стэнатыпіяй. З развіццём магнітнага гуказапісу і з’яўленнем дыктафонаў стэнаграфічныя машыны страцілі сваё значэнне.
Крыніцы
Літаратура
Герасимов В. В. Стенография. Изд. 2-е, переработ. — Мн.: Вышэйшая школа, 1975. — 272 с. Fiodorov Anatole. Scorapice: English Shorthand Reference-Dictionary = Фёдоров А. М. Scorapice: Английская стенография. Словарь-справочник — Мн.: Колорград, 2020. — 80 с. — ISBN 978-985-596-507-8. Романова Е. Д. Основы стенографии: учебник для. нач. проф. образования / Е. Д. Романова. — М.: Издательский центр «Академия», 2010. — 176 с. — ISBN 978-5-7695-5920-4. Вексман Р. А., Каждан Я. К., Порто Т. С. Стенография. Изд. 3-е, переработ. — М.: Просвещение, 1977. — 319 с., илл.
Спасылкі Власов Д. Стенография и её рыцарь // Архив журнала «Наука и жизнь» Левинсон, К. А. О зависимости статуса дисциплин от культурно-регионального контекста (на примере стенографии): препринт WP6/2011/05 / К. А. Левинсон; Нац. исслед. ун-т «Высшая школа экономики». — М.: Изд. дом Высшей школы экономики, 2011. — 32 с. — 150 экз. Стенография // Энцыклапедычны слоўнік «Гранат» В Швейцарии живо искусство стенографии // Наша Газета.ch