Лілія Міхайлаўна Давідо́віч (, Гродна — ) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1975).

Біяграфія Нарадзілася 25 снежня 1936 года ў Гродне. У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс К. Саннікава). Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы.  

Творчасць У яе творчасці спалучаюцца бытавое і рамантычнае мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найбольш поўна акцёрская індывідуальнасць раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І. Мележа). За выкананне гэтай ролі ў тэлеспектаклі яна атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі (1966).

Сярод яе сцэнічных работ — Рая, Соня, Галя («Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А. Макаёнка), Вера («Радавыя» А. Дударава), Юлія Тугіна («» А. Астроўскага), Валька і Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «Залатая карэта» Л. Лявонава), Маскалёва («» паводле Ф. Дастаеўскага), Уршуля («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Дзіяна («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т. Уільямса).

Здымалася ў фільмах «Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш., у тэлеспектаклях «Крах», «Ткачы», «Федра».

Выбраная фільмаграфія 1985: Сяброў не выбіраюць — Канаплёва 1981—1982: Палеская хроніка — Глушачыха 1980: Вазьму твой боль — Кашуба 1974: Помні імя сваё | Remember Your Name | Zapamiętaj imię swoje (СССР, Польшча) — Марыя Губарэвіч

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1966) Медаль Францыска Скарыны (1996) Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2001)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя