Альша́нка — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Лелюкі, упадае ў Нёман за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Барава. На ўсім працягу каналізаваная.

Літаратура — С. 80. Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е. — Мн.: БелСЭ имени П. Бровки, 1989. — С. 202. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7 Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна