Карэн Бліксен (, друкавалася таксама пад псеўданімамі Ацэола, Ісак Дзінесен, П'ер Андрэзель, 17 красавіка 1885, фамільны маёнтак Рунгштэд, пад Капенгагенам — , там жа) — дацкая пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася і вырасла ў буржуазнай пісьменніцкай сям'і ўнітарыяў, вучылася гісторыі мастацтва ў Капенгагене, Парыжы і Рыме. Бацька скончыў жыццё самагубствам у 1895 г., даведаўшыся, што хворы на спадчынны сіфіліс.

Карэн Бліксен пачала публікаваць артыкулы пра мастацтва ў часопісах і газетах з 1905 г. У 1914 выйшла замуж за стрыечнага брата, шведскага паляўнічага і пісьменніка Брора фон Бліксен-Фінекэ, з якім адправілася ў Кенію асвойваць кававую плантацыю, чым і займалася да 1921, калі выявілася, што муж заразіў яе сіфілісам, пасля чаго пара распалася, а ў 1925 яны развяліся. У 1926-1931 гг. Бліксен зблізілася з падарожнікам і паляўнічым Дэнісам Фінчам Хатанам, перажыла дзве няўдалыя цяжарнасці, пасля яго гібелі ў авіякатастрофе пакінула плантацыю, вярнулася ў Еўропу і цалкам занялася літаратурай.

Творчасць Пісала ў асноўным на англійскай мове, затым перакладала свае кнігі на дацкую.

Рамантыка-фантастычныя навелы Карэн Бліксен - гэта глыбока рэлігійныя прыпавесці аб творчым і шчаслівым лёсе чалавека, незалежна ад занёткаў у штодзённым жыцці.

Творы Seven Gothic Tales (1934) Out of Africa (1937) Winter’s Tales (1942). The Angelic Avengers (1947, раман-прытча). Last Tales (1957) Anecdotes of Destiny (1958) Shadows on the Grass (1960). Ehrengard (1963, рыман, пасмяротна). Carnival: Entertainments and Posthumous Tales (1977, пасмяротна). Daguerreotypes and Other Essays (1979, пасмяротна). Letters from Africa, 1914—1931 (1981, пасмяротна). Karen Blixen i Danmark: Breve 1931—1962 (1996, пасмяротна).

Літаратура Migel, Parmenia: Titania – The Biography of Isak Dinesen, Forlaget Random House, New York 1967. Pelensky, Olga Anastasia: Isak Dinesen – The Life and Imagination of a Seducer, Ohio University Press, Athen 1991. Dinesen, Thomas: Tanne – Min søster Karen Blixen, Forlaget Gyldendal, København 1974, ISBN 87-00-27981-1.

Спасылкі Мемарыяльны сайт Карэн Бліксен Сайт пра Карэн Бліксен

Катэгорыя:Пісьменнікі Даніі Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі