Ло́́лан () — чацвёрты па велічыні востраў Даніі, размешчаны ў Балтыйскім моры, уваходзіць у склад вобласці Зеландыя. Частка Дацкіх астравоў.
Адміністрацыйна востраў падзелены на дзве камуны — Лоан на захадзе і Гульбаргсун на ўсходзе. Галоўны горад і порт — Накскоў (13,560 жыхароў на 1 студзеня 2011).
Геаграфія Лолан мае ў асноўным раўнінны ландшафт, складзены вапнякамі і глінамі. У цэнтры і на паўночным захадзе пераважаюць нізкія пагоркі вышынёй да 25 метраў, якія месцамі пакрытыя лясамі з бука і дуба. Значная частка вострава пакрыта палямі пад цукровыя буракі і збожжавыя культуры, а таксама сеткай дрэнажных і водаадводных збудаванняў. Злучаны з суседнім востравам Фальстэр двума мастамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Астравы Даніі