Беллеспаперапрам — беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, заснаваны ў 1993 годзе. У 2009 г. на прадпрыемствы канцэрна прыпадала 70 % перапрацоўкі драўніны і звыш 50 % вырабленай у краіне мэблі.
Даччыныя прадпрыемствы У склад канцэрна ўваходзяць Бабруйскае вучылішча кадраў ляснога комплексу і прадпрыемствы: Брэсцкай вобласці — Брэсцкая мэблевая фабрыка, «Івацэвічдрэў», «Лунінецлес», «Пінскдрэў», Ружанская мэблевая фабрыка (Пружанскі раён); Віцебскай вобласці — «Віцебскдрэў», «Віцебсклес», «Полацклес», «Чырвоная зорка» (Чашнікі); Гродзенскай вобласці — «Альбертын» (Слонім), «Альхоўка» (Астравецкі раён), «ЗОУ-Ленеўрамэбля», «Лідабудматэрыялы», Лідская мэблевая фабрыка, «Мастоўдрэў», «Слоніммэбля», «Эксклюзіў»; Гомельскай вобласці — «Гомельдрэў», «Жлобінмэбля», «Жыткавічлес», «Мазырдрэў», «Мазырлес», Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат, «Прагрэс», «Рэчыцадрэў», «Сасновы Бор» (Светлагорскі раён), Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат; Магілёўскай вобласці — Бабруйская мэблевая фабрыка, «Бабруйскмэбля», «Завод газетнай паперы» (Шклоў), «Касцюковіцкі леспрамгас», «Магілёўдрэў», «Магілёўлес», «Магілёўмэбля», «Спартак» (Шклоў), «ФанДАК» (Бабруйск), ; Мінскай вобласці — «Барысаўдрэў», «Барысаўлес», «Барысаўскі ДАК», Барысаўскі рамонтна-механічны завод, «Буддэталі» (Вілейка), «Лесахімік» (Барысаў), «Маладзечналес» (Вілейка), «Маладзечнамэбля», Навасвержаньскі лесазавод (Стаўбцоўскі раён), «Плешчаніцлес» (Лагойскі раён), Пухавіцкая кардонная фабрыка (вёска Светлы Бор), Слуцкая мэблевая фабрыка, «Чэрвеньскі леспрамгас»; Мінска — «Беларускія шпалеры», «Беллеспаперпрамэкспарт», «Мінскмэбля», «Мінскпраектмэбля».
Старшыні Мікалай Іванавіч Крутой (верасень 1999 — студзень 2003). Фёдар Міхайлавіч Курс (са студзеня 2003). Уладзімір Эдвардавіч Шульга (31 жніўня 2004 — 23 лістапада 2012). Аляксандр Сяргеевіч Пераслаўцаў (снежань 2012—2013). Юрый Віктаравіч Назараў (17 снежня 2013Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2013 года № 1090 «Аб назначэнні Ю. В. Назарава» — 3 сакавіка 2020Юрий Назаров назначен заместителем премьер-министра Беларуси). Міхаіл Міхайлавіч Касько (з 30 красавіка 2020«Беллесбумпром» возглавил Михаил Касько).
Міжнародныя санкцыі 5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна канцэрна.
Крыніцы
Катэгорыя:Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША