Свята-Васкрасенскі сабор — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі.

Гісторыя Сабор быў пабудаваны ў мікрараёне Усход у 1995 годзе ў гонар Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта — найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне горада і адно з найбуйнейшых у краіне. Адначасова ў Саборы можа знаходзіцца да 5 тыс. вернікаў. Свята-Васкрасенскі Праваслаўны сабор імя 50-годдзі Вялікай Перамогі Адным з кіраўнікоў і ідэйным натхніцелем быў протаіерэй Яўген (Парфянюк), ветэран ВАВ.Скончался один из старейших клириков Белорусской Православной Церкви прот. Евгений Парфенюк

Сабор быў асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II, пасля чаго ў ім сталі праводзіцца рэгулярныя набажэнствы. У 2001 годзе ў Саборы быў усталяваны 400-кілаграмовы звон.Звон для Свята-Васкрасенскага сабора адпраўлены ў Брэст

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэста Катэгорыя:Саборы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Брэсце