Вялі́кая Бераставі́ца () — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Бераставіцкага раёна, на рацэ Бераставічанка. За 63 км ад Гродна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца на лініі Масты — Бераставіца, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Бераставіца — Ваўкавыск. Насельніцтва 5 667 чал. (2018).

Назва Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы). Але не адкідаецца і магчымасць таго, што назва паселішча з’явілася як памяншальная ад Берасця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасце. Часам тапонім звязваюць са словам «берасцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкай). Таксама існуе народнае паданне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханы Бярост і Тавіца, якім прыйшлося збегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе, у дні святкавання 500-годдзя мястэчка, разьбяныя скульптурныя статуі гэтых міфічных персанажаў — Бяроста і Тавіцы — з’явіліся пры ўездзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у сувязі з перадачай паселішча ў вечнае карыстанне Аляксандру Хадкевічу, маршалку гаспадарскаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч распачаў тут будову рэзідэнцыі. Пасля смерці мужа Ганна з Хадкевічаў, на той час жонка віленскага кашталяна Паўла Паца, разам з сынам, каралеўскім дваранінам Янам Паўлавічам Сапегам, прадала палову маёнтка князю Фёдару Масальскаму. Гэта было мацярызнае (маёмасць маці) уладанне Ганны, якое яна атрымала ў спадчыну разам з братам Аляксандрам і сястрой Аляксандрай. Пасля смерці брата ёй перайшла палова ягонай долі, якую яна ў 1597 годзе прадала за 30 000 злотыхСліж, Н. Шляхцянкі на старонках прыватна-прававых і судовых дакументаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Наталля Сліж // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 12 (111): Жанчына ў беларускай гісторыі. — С. 8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1755. — Воп. 1. — Спр. 3. — Арк. 225—230..

thumb|злева|Ратуша, XIX ст. З XVI стагоддзя ў Бераставіцы існаваў касцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. на карце Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касцёла збудавалі новы. Цягам XVII—XVIII стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII стагоддзі пры касцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа.

У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбургскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на гандлёвай плошчы збудавалі ратушу. 19 верасня 1794 года ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касцюшкі і расійскім акупацыйным войскам у мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1917 годзе Бераставіцу занялі нямецкія войскі, у 1919 годзе — польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 года разам з усім Гродзенскім паветам мястэчка ўключылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель — часовую Польскую адміністрацыйную адзінку. Улетку 1920 года Бераставіцу занялі бальшавікі, пазней зноў палякі. 20 снежня 1920 года мястэчка ўключылі разам з паветам у Навагрудскую акругу. 19 лютага 1921 года Бераставіца зрабілася цэнтрам гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка канчаткова адыйшло да міжваеннай Польскай Рэспублікі.

18 верасня 1939 года ў Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзежы. Ахвярамі сталі багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаванняў бралі ўдзел частка сялян і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і яўрэі). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: каменданта ўчастку Асташэўскага і паліцыянта Лойку. 2 лістапада 1939 года Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да 17 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасня 1944 года Бераставіца стала цэнтрам раёна, у 1947 года атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. 17 ліпеня 2006 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба і заснаванне сцяга пасёлка.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1830 — 394 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 357, мяшчан-хрысціян і сялян 26; 1850 — 1 037 чал.; 1878 — 1 694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1 127 яўрэяў; 1900 — 1 786 чал. XX стагоддзе: 1914 — 2 518 чал.; 1921 — 1 371 чал., з іх 720 іўдзеяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 евангеліст; 1968 — 2,7 тыс. чал.; 1969 — 2,9 тыс. чал.; 1992 — 7 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 5,9 тыс. чал.; 2009 — 5 720 чал. (перапіс); 2016 — 5 545 чал.; 2018 — 5667 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Філіял «Бераставіцкі масласырзавод» ААТ «Малочны свет» ПУП «Кааппрам Бераставіцкага раённага спажывецкага таварыства»

Культура Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатр.

Адукацыя У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Медыцына Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца.

Мас-медыя У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Турызм Спыніцца можна ў пасялковай гасцініцы.

Славутасці Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. XX стагоддзяў; фрагменты). Касцёл Праабражэння Гасподняга (1912), вул. Леніна, 29 — . Рэшткі касцёла былога кляштара кармелітаў (1620 год, сярэдзіна ХVIII стагоддзя), Ратушная плошча — . Пабудаваны ў 1615 годзе (па іншых дадзеных у 1741 годзе). Свята-Мікалаеўская царква (2-я пал. ХІХ ст.). Заезны двор (2-я пал. XIX ст.). Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.).

Памятныя мясціны

Могілкі старыя каталіцкія, каплічкі. Брацкая магіла (1941–1944), паўночная ўскраіна пасёлка — .

Страчаная спадчына (XIX ст.)/

Вядомыя асобы Восіп Кавалеўскі (1801—1878) — філолаг, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расіі Павел Валынцэвіч (1875—1962). Фотамастак, святар.

Адам Трыпус (1895—1965) — ваенны і педагог, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі Эдвард Кан (1895—1984)https://archivesspace.thebreman.org/repositories/2/resources/55 Фелікс Ражанскі (1838 — пасля 1903) — беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг. Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч (нар. 1976) — беларускі гісторык.

Зноскі

Літаратура

Трусаў І. Гродзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 83, 23 верасня 1999.

Спасылкі

Фатаздымкі на radzima.org