Аляксандр Агінскі (каля 1585 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Харунжы троцкі ў 1626—1636, харунжы надворны літоўскі ў 1636—1645, ваявода менскі ў 1645—1649 і кашталян троцкі з 1649, староста рагачоўскі; пасол на соймы 1623, 1626, 1632, 1633, 1635, 1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619.

Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве ў 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 і 1633, Хоцінскай бітве ў 1621.

Актыўны дзеяч праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1612 падпісаў акт фундацыі праваслаўнай шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Аляксандр Агінскі быў апошнім праваслаўным (і ўвогуле некаталіцкім) сенатарам Рэчы Паспалітай.

Валодаў шматлікімі маёнткамі, у тым ліку Еўем.

Сям'я З роду Агінскіх, сын Багдана і Раіны з Валовічаў.

Двойчы жанаты: з Аляксандрай Шэмет, ад якой меў сыноў Яна і Багдана, і з Кацярынай Палубінскай, дачкой Канстанціна Палубінскага, ад якой меў дзяцей: Марцыяна Аляксандра (1632 — 1690), вялікага літоўскага канцлера; Аляксандру Канстанцыю, жонку пісара літоўскага Андрэя Казіміра Завішы; Тэадору, жонку падкаморага жамойцкага Яна Гружэўскага.

Літаратура ; Грыцкевіч А. Агінскія // БЭ ў 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Харунжыя надворныя літоўскія Катэгорыя:Харунжыя троцкія Катэгорыя:Старосты рагачоўскія