Барыс Іванавіч Сцяпанаў (, Санкт-Пецярбург — ) — беларускі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1986). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.
Біяграфія Барыс Сцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным. У 1936 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (сённяшняя назва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС.
Удзельнічаў у Другой Сусветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзідыума АН БССР Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Мінск. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковая дзейнасць Даследаваў спектраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук.
Памяць У 1988 годзе Інстытут фізікі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сцяпанава.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія СССР (1950, 1972, 1982) Ордэн «Знак Пашаны» (1952) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1983) Залаты медаль імя С. І. Вавілава АН СССР (1967) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) Ордэн Леніна (1973) Герой Сацыялістычнай Працы (1973) Дзяржаўная прэмія БССР (1976) Ордэн Дружбы народаў (1979)
Гл. таксама Універсальныя суадносіны Сцяпанава
Літаратура
Килин С. Я. К 110-летию со дня рождения Б. И. Степанова // Журнал прикладной спектроскопии. 2023;90(2):133—134. Степанов Борис Иванович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 46—47.
Спасылкі Барыс Іванавіч Сцяпанаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Знаменитые физики Белоруссии и России 110 лет со дня рождения Степанова Бориса Ивановича (1913—1987) // Российскийгосударственный архив в г. Самаре
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання