Мікола Сурначоў (нар. снежань 1917 г. у в. Слабада, , Гомельская вобласць — памёр , пад Берлінам) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937—1939 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 годзе перавёўся ў Мінскі педагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная змена» (1940—1941). З 1941 года — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.
Творчасць Друкавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна)ЭЛЕКТРОННЫЙ БАНК ДОКУМЕНТОВ «ПОДВИГ НАРОДА В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941-1945 ГГ.» Сурначев Николай Николаевич 1916г.р.http://podvignaroda.mil.ru/?#id=1010066483&tab=navDetailManCard і медалямі.
Літаратура
Спасылкі Алесь Марціновіч Мікола Сурначоў падчас вайны адкрываў новыя магчымасці лірычнага псіхалагізму // Звязда Дмитрий Шеваров Микола Сурначёв писал стихи на белдорусском и русском языках // Российская газета Сурначев Николай Николаевич // Знаменитые люди Гомельщины
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР