Востраў Тэрайна (), або востраў Вашынгтон () — востраў у Паўночнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 14,2 км². Насельніцтва (2015 г.) — 1712 чал.

Геаграфія і прырода Востраў Тэрайна мае каралавае паходжанне і фактычна з'яўляецца замкнёным атолам. Значную частку яго плошчы (каля 2 км²) фарміруе замкнёная лагуна з прэснай вадой (1 — 2 м глыбінёй) і забалочанае тарфянішча, якое затапляецца пад час моцных дажджоў. Даследаванне 2005 г. паказала, што ўзровень вады ў лагуне доўгі час апускаўся, але зараз паднімаецца ізноў.

Клімат экватарыяльны вільготны. Звычайны ўзровень ападкаў 3000 мм у год, што моцна адрознівае востраў Тэрайна ад іншых засушлівых астравоў архіпелага Лайн. У перыяд дзеяння Эль-Ніньё колькасць ападкаў нават павялічваецца.

Прыродны свет вострава з'яўляецца шмат у чым унікальным, паколькі на ім сфарміравалася некалькі экалагічных раёнаў. Найбольш важны — раён лагуны і тарфянішча, вакол якіх часткова захаваўся першародны лес. У мінулым існаваў мясцовы від качкі, якая насяляла выключна прэснаводнае асяроддзе. Астатняя частка вострава значна зменена дзейнасцю чалавека, на ёй пераважаюць плантацыі какосавай пальмы.

На востраве шмат птушак, ёсць крабы і чарапахі. Колькасць машыных віду , якія наносяць незлічоныя шкоды іншым відам, кантралюецца дзякуючы наяўнасці здзічэлых катоў. Аднак каты і сабакі таксама наносяць пэўную шкоду мясцовай прыродзе. Абарыгенамі лагуны з'яўляюцца вугры . Акрамя таго, мясцовыя жыхары разводзяць у лагуне віды роду , і .

Гісторыя Востраў быў адкрыты 12 чэрвеня 1798 г. амерыканскім капітанам Э. Фанінгам і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона.

У 1856 г. быў абвешчаны маёмасцю ЗША. Але каля 1860 г. на ім аселі выхадцы з астравоў Кука, якія займаліся вырошчваннем какосаў. У далейшым насельніцтва папаўнялася за лік рабочых, якія прыязджалі з Таіці і астравоў Гілберта.

29 мая 1889 г. востраў быў далучаны да ўладанняў Вялікабрытаніі.

У 1979 г. увайшоў у склад Кірыбаці.

Эканоміка і інфраструктура На востраве створана 9 паселішчаў, у якіх жывуць палінезійцы і тунгару. Адміністрацыйны цэнтр у паселішчы Тангкорэ.

У 2005 г. налічвалася 198 хатніх гаспадарак. Жыхары займаюцца земляробствам і ловам рыбы. Важным заняткам застаецца вырошчванне какосаў. Для забеспячэння астравіцян харчам у прэснаводнай лагуне разводзяць тыляпій. Ёсць аэрадром. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць экалагічны турызм.

Спасылкі Teraina.com Christmas Island (Kiritimati) & Washington Island (Teraina), Republic of Kiribati

Катэгорыя:Астравы Лайн Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Т