Ен Пірс () — брытанскі мастацтвазнаўца, пісьменнік і журналіст.
Біяграфія Пірс нарадзіўся ў 1955 годзе, атрымаў адукацыю ў Уодем Каледжы Оксфардскага ўніверсітэта () і ў Вулфсон-Каледжы ().
Да таго, як пачаць пісаць кнігі, Ен Пірс працаваў рэпарцёрам на Бі-Бі-Сі (), Чацвёртым Канале (Вялікабрытанія) і на Другім канале Германскага тэлебачання (), а таксама карэспандэнтам агенцтва Рэйтар у Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША (у перыяд з 1982 па 1990 год). Міжнароднае прызнанне атрымаў пасля апублікавання «рамана-расследавання» An Instance of the Fingerpost (1998), які быў перакладзены на 18 моў. Ен Пірс жанаты, мае сына; жыве ў Оксфардзе.
Бібліяграфія Серыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла (Jonathan Argyll) і двух прадстаўнікоў Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з крадзяжамі твораў мастацтва - аддзялення італьянскай паліцыі (г. Рым): Флавіі дзі Стэфана (Flavia di Stefano) і генерала Батанда (general Bottando).
The Raphael Affair (1991) The Titian Committee (1992) The Bernini Bust (1993) The Last Judgement (1994) Giotto's Hand (1995) Death and Restoration (1996) The Immaculate Deception (2000)
Іншыя кнігі The Discovery of Painting (1989) An Instance of the Fingerpost (1998) The Dream of Scipio (2002) The Portrait (2005) Stone's Fall (2009)
Спасылкі Старонка аўтара на Italia-mysteries.com Творы на Альдебаране
Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Журналісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта