Дзмітрый Гаўрылавіч Сухава́раў () — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія З сялян. Нарадзіўся ў Жакаўцы, цяпер Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці. Член КПСС з 1930 года. З 1920 года працаваў вучнем у кравецкай майстэрні, з 1925 года цясляром, шахцёрам у Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1926 года. Скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў пры 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругіПраект «Память народа» . Быў пакінуты ў школе на пасадзе старшыны. У 1931 годзе паступіў у Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і пасля яго заканчэння быў прызначаны камандзірам роты.У 1935 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннай акадэіі механізацыі і матарызацыі РСЧА. Са жніўня 1939 года камандаваў асобным танкавым батальёнам. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну восенню 1939 года. У 1941 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Стэпавым, 1-м Украінскім, Далёкаўсходнім франтах, камандзір танкавага палка, брыгады. Вызначыўся ў баях за вызваленне Кіева. 5 лістапада 1943 года полк Сухаварава прарваў варожую абарону і перарэзаў 5 дарог на Кіеў. У гэтых баях полк знішчыў 23 гарматы, 24 кулямёты, 4 машыны з боепрыпасамі, каля батальёна салдат і афіцэраў праціўніка.
З верасня 1944 года гвардыі падпалкоўнік Сухавараў камандзір 51-й гвардзейскай танкавай брыгады.
Удзельнік вайны з Японіяй 1945 года, разгрому Квантунскай арміі. Да 1957 года Д. Г. Сухавараў на службе ў Савецкай Арміі, да 1965 года на адміністрацыйнай рабоце. Жыў у Кургане. Працаваў начальнікам канторы пасажырскай аўтагаспадаркі, з 1960 года дырэктарам Курганскага вучэбна-курсавога камбіната аўтамабільнага транспарту. У 1965 годзе пайшоў на пенсію. Вёў работу па патрыятычным выхаванні моладзі.
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Д. Г. Сухавараву прысвоена званене Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1..
Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі Медалі. Таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Памяць
У Кургане на доме, у якім жыў Д. Г Сухавараў, устаноўлена мемарыяльная дошка. У гонар Д. Г. Сухаварава названа адна з вуліц у Кургане. Памятная дошка ў мемарыяльным комплексе ў Шастаках Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі . Доблесть земли Зауральской / Герои Советского Союза и России. Белорусы — Герои Советского Союза // Афіцыйны сайт Дрыбінскага райвыканкама.
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне