Схі́зма ( — «расшчапленне, раскол, нязгода») — раскол у Царкве ці іншай рэлігійнай арганізацыі.
Расколы ў хрысціянскай царкве У 325 годзе на Першым Нікейскім Сусветным саборы адбыўся раскол: арыянства было асуджана, аднак пазней імператар Канстанцін памяркоўна ставіўся да ўмеранага арыянства, якое працягвала існаваць да яго паўторнага асуджэння на Канстанцінопальскім Сусветным саборы 381 года пры падтрымцы імператара Феадосія I. У 451 годзе вучэнне монафізітаў было асуджана Халкідонскім саборам. Гэта прывяло да расколу і вострай рэлігійна-палітычнай барацьбы. «Фоціева схізма»: у жніўні 863 на Рымскім Саборы быў адлучаны Патрыярх Фоцій I, у верасні 867 года Сабор у Канстанцінопалі адлучыў Папу Мікалая.
Зноскі
Літаратура
Схі́зма //
Катэгорыя:Гісторыя хрысціянства *