Барыс Сяргеевіч Сце́чкін (; , с. Труфанава, Тульская губерня — , Масква) — савецкі вучоны і канструктар ў галіне цеплавых і авіяцыйных рухавікоў, акадэмік АН СССР з 1953 года (член-карэспандэнт з 1946 года). Герой Сацыялістычнай Працы (1961). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1946) і Леніскай прэміі (1957).
Біяграфія У 1918 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча, процаваў у ім выкладчыкам у 1918—1927 гадах. У 1933—1937 гадах выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце. Разам са сваім настаўнікам М. Я. Жукоўскім прымаў удзел у стварэнні Цэнтральнара аэрагідрадынамічнага інстытута (ЦАГІ). У 1954—1961 гадах працаваў у лабараторыі рухавікоў (з 1961 года Інстытут рухавікоў АН СССР), у 1961—1962 гадах яго дырэктар.
Узнагароды Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы 2 ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За дабрасумленную працу ў Вялікай Айчыннай вайне» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Літаратура
Стечкин Борис Сергеевич // Авиация: Энциклопедия / Гл. ред. Г. П. Свищев. — М.: Большая рос. энцикл.: Центр. аэрогидродинам. ин-т, 1994. — С. 539—540. — 735, с.: ил.; 27 см. — ISBN 5-85270-086-X (В пер.) Победоносцев Ю. А. 80 лет со дня рождения Б. С. Стечкина // Из истории авиации и космонавтики. — М.: АН СССР, 1971. Вып. 12.
Спасылкі
Главный моторист Советского Союза: к 130-летию Бориса Стечкина // Сайт Ростеха
Катэгорыя:Цеплатэхнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння