Роберт Лі Сцюарт (; нар. 13 жніўня 1942, Вашынгтон) — амерыканскі пілот, лётчык-выпрабавальнік, астранаўт, генерал.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША. У 1960 годзе скончыў сярэднюю школу (Hattiesburg High School) у горадзе Гётысберг, штат Місісіпі. У 1964 годзе скончыў Універсітэт Паўднёвай Місісіпі (University of Southern Mississippi) і атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы. У маі 1964 года Сцюарт пачаў службу ў арміі ЗША. У жніўні 1979 года ён далучыўся да НАСА. Яго тэхнічныя абавязкі былі тэставанне і распрацоўка сістэм кіравання палётам для STS-1.
У касмічную прастору адправіўся два разы: 3—11 лютага 1984 года з В. Брандам, Р. Гібсанам, Б. Мак-Кандлесам і Р. Мак-Нэрам здзейсніў (як спецыяліст палёту) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» (STS-41B «Чэленджэр»), а 3—11 лістапада 1985 года на STS-51J «Атланціс».
Здзейсніў два выхады ў адкрыты космас. Агульная працягласць палётаў: 12 сутак 1 гадзіна 2 хвіліны 45 секунд.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Biographies of U.S. Astronauts Stewart. Robert Lee // SPACEFACTS
Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:НАСА