Пётр Мантыгірдавіч, мянушкай Белы () — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).

Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 годзе атрымаў Нясвіж.

Біяграфія З роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук маршалак земскага Пятра Мантыгердавіча.

Быў намеснікам браслаўскім, маршалкам гаспадарскім (1480—1482), у 1487 годзе атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.

Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), усе маёнткі адышлі дачцэ, жонцы Станіслава Кішкі, якую ў літаратуры часта называюць Сафіяй, але крыніцамі гэта не пацвярджаецца.

Крыніцы

Літаратура

Пётр Белы