Гілберт Чарлз Сцю́арт (, 3 снежня 1755, Сандэрстаўн (Род-Айленд) — 9 ліпеня 1828, Бостан) — амерыканскі жывапісец, разам з Джонам Сінглтанам Коплі, які лічыцца заснавальнікам амерыканскага жывапісу.

З 1769 года вучыўся ў К. Александэра. У 1773—1792 гадах жыў у Вялікабрытаніі і Ірландыі, з 1793 года ў ЗША (пераважна ў Бостане).

Перш за ўсё вядомы як партрэтыст, які стварыў больш за тысячу партрэтаў сваіх сучаснікаў, уключаючы шэсць першых прэзідэнтаў ЗША.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія Гілберта Сцюарта на сайце Нацыянальнай Галерэі Біяграфія

Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты ЗША Катэгорыя:Мастакі ЗША XIX стагоддзя