Людвік Тышкевіч (1748 — ) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (1775—1780), гетман польны літоўскі (з 1780), падскарбі вялікі літоўскі (з 1791) і маршалак вялікі літоўскі (з 1793). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1776)Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218. Святога Станіслава (1778), а таксама расійскіх Андрэя Першазванага (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159..
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа і Ганны з Пацеяў.
У 1778 абіраўся маршалкам сойма. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэнне да Таргавіцкай канфедэрацыі, што пазней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да расійскай імператрыцы Кацярыны II.
Атрымаў у спадчыну ад стрыечнай бабулі Саламеі Радзівіл маёнтак у Гародне, пры ім тут была ўзведзена рэзідэнцыя і сфармаваўся сядзібна-паркавы ансамбль. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.
У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, узяўшы шлюб з дачкой Казіміра Канстанцыяй Панятоўскай. Быў апошнім мужчынскім прадстаўніком галіны Скумінаў-Тышкевічаў.
Людвік Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Гетманы польныя літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Губернскія маршалкі віленскія Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма