Сце́шыцы. Сустракаецца таксама варыянт Сце́шыца, ж. () — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Вілія. За 40 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 120 кіламетраў ад Мінска. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Гісторыя Таксама паблізу Сцешыц размяшчалася вёска Спас, дзе ў 1786 годзе пабудаваны касцёл.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сцешыцы і Спас апынуліся ў Польшчы, у складзе Віленскага ваяводства.

Падчас 2-й сусветнай вайны Спас быў цалкам знішчаны, па вайне яго былая тэрыторыя ўключана ў склад Сцешыц.

У 1993—1996 гадах пабудаваны новы касцёл Перамянення Пана.

Насельніцтва 1866 год — 161 жыхар, 16 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_X/407. 1921 год — 280 жыхароў, 58 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 304 жыхары, 61 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 2002 год — 359 жыхароў, 134 двары.

Славутасці Касцёл Перамянення Гасподняга (1993—1996 г., мураваны).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна