Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў (, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — , Мінск, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарвыканкама ў 2000—2009 гг.
Біяграфія Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Меў спецыяльнасці інжынера-механіка па абсталяванні і тэхналогіі зварачнай вытворчасці, вядучага спецыяліста па кіраванні — менеджара вышэйшай кваліфікацыі.
Працоўную дзейнасць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання. З 1997 г. — старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. З сакавіка 2000 г. — старшыня Мінскага гарвыканкама, змяніў на гэтай пасадзе будучага прэм'ер-міністра Уладзіміра Ярмошына. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004).
6 красавіка 2009 года Міхаіл Паўлаў быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Мінска. 7 красавіка яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Аперацыю рабіў прафесар Арнольд Сеяновіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мер Мінска прайшоў у ІзраіліПамёр былы мер Мінска Міхаіл Паўлаў // Наша Ніва, 6 чэрвеня 2010. У верасні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная аперацыя. 6 чэрвеня 2010 года Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.
Узнагароды ордэн Айчыны 3-й ступені (красавік 2010) ордэн Пашаны Рэспублікі Беларусь Дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Міжнародная узнагарода «Паходня Бірмінгема» заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Мінска (25 чэрвеня 2009), Кандыдат тэхнічных навук
Ушанаванне памяці 1 верасня 2012 года ў Маскоўскім раёне Мінска быў урачыста адкрыты Парк імя Міхаіла Паўлава.
Спасылкі Куды падзеўся Міхаіл Паўлаў? // Ігар Карней, Радыё Свабода Мэра Павлова оперировал ведущий нейрохирург Беларуси Мэр Минска лечится в Германии? Міхаіл Паўлаў стаў ганаровым грамадзянінам Мінску Былы сталічны мэр Міхаіл Паўлаў перанёс паўторную аперацыю // Ежедневник
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта