Перм (; Мо́латаў — у 1940—1957 гг.) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пермскага краю. Порт на рацэ Кама. Насельніцтва Пермі на 1 студзеня 2007 года складала 970 тысяч чалавек. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Камская ГЭС. Пермскі навуковы цэнтр Расійскай АН, 4 тэатры. Філармонія. Цырк.
Гісторыя У 1723 годзе на месцы вёскі Ягашыха (узнікла ў пачатку 17 ст.) пры ўпадзенні р. Ягашыха ў Каму быў пабудаваны медзеплавільны завод з мястэчкам, пераназваным у 1781 у горад. З 1781 года — цэнтр Пермскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад, дзе ў 1807—1830 гадах знаходзілася горнае ўпраўленне Уральскіх заводаў. З сярэдзіны 19 ст. — гандлёвы цэнтр і порт на Каме. У 1874 годзе праз горад пракладзена Уральская чыгунка. Перм была месцам палітычнай ссылкі (у 1835 годзе сюды быў сасланы А. І. Герцэн, у 1880—1881 гадах — У. Г. Караленка і інш.).
Насельніцтва
Адукацыя і культура Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт, Пермскі тэатр оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага.
Транспарт Пермскі трамвай
Вядомыя асобы Міхаіл Андрэевіч Асаргін — рускі пісьменнік. Алесь Гародня (1899—1944) — беларускі празаік, крытык, рэдактар. Юлій Іванавіч Глінка (нар. 1926) — беларускі архітэктар. Леў Сцяпанавіч Ляховіч (1919—1990) — вучоны ў галіне металазнаўства, доктар тэхнічных навук Арый Майсеевіч Пазоўскі — расійскі дырыжор. Мікалай Гаўрылавіч Славянаў (1854—1897) — інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў. Віталь Рыгоравіч Хлопін (1890—1950) — савецкі радыехімік.
Спорт Баскетбольны клуб «Парма»
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт ураду
Катэгорыя:Гарады Пермскага края
Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі