Кроп (Anethum) — монатыпны род аднагадовых травяністых раслін сямейства парасонавых. Адзіны від — Назва Кроп духмяны згодна з .
У дзікай прыродзе расліны сустракаюцца ў паўднёва-заходняй і цэнтральнай Азіі; як агародная расліна распаўсюджана паўсюдна.
Распаўсюджанне і экалогія У дзікай прыродзе расце ў Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Іране, Гімалаях. Культывуецца — паўсюдна на ўсіх кантынентах.
Для паспяховай культывацыі неабходна цёплае ці спякотнае лета і шмат сонечнага святла. Насенне жыццяздольнае на працягу 3-10 гадоў. Расліны, якія гадуюцца на насенне для наступнага высаджвання, не варта размяшчаць побач з фенхелем, бо гэтыя два віды могуць даваць гібрыды.
Батанічнае апісанне
Сцябло адзіночнае, прамое, галінастае або простае, вышынёй 40—120 см, з тонкімі разорамі, без пушынак, цёмна-зялёнае, у верхняй частцы галінастае, паміж галінамі выгнутае.
Лісце 3—4-пёрае, яйкападобнае, дзелькі апошняга парадку лінейна-ніткападобныя.
Парасоны буйныя, дыяметрам да 15 см, 20—50-прамянёвыя. Кветкі сабраны ў невялікія парасоны дыяметрам 2—9 см. Зубцы каробачкі кароткія; пялёсткі жоўтыя; падслуппе светла-жоўтае, падушкападобнае; слупкі вельмі кароткія, падчас красавання прамыя, пазней адагнутыя.
Насенне яйкападобнае або эліптычнае, 3—5 мм у даўжыню і 1,5—3,5 мм у таўшчыню.
Квітнее ў чэрвені—ліпені. Плады спеюць у ліпені—жніўні.
Літаратура G. Vogel: Handbuch des speziellen Gemüsebaues. Verlag Eugen Ulmer, Stuttgart 1996, ISBN 3-8001-5285-1, S. 1026—1034.
Спасылкі
Anethum graveolens L. (Укроп пахучий) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе