Уладзімір Уладзіміравіч Сыцько́ (, Гродна — ) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1997, кандытат з 1987), прафесар (2000), акадэмік акадэміі метралогіі «Белая Русь», акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2002, член-карэспандэнт з 1998).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гродна. Скончыў фізічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта у 1974 годзе. У 1974—1976 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1978 года на кафедры оптыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2000 года прафесар.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 200 навуковых публікацый, 3 манаграфій, 24 патэнтаў і падручніка. Спецыяліст у галіне метралогіі, малекулярнай оптыкі і спектраскапіі; фатонікі каардынацыйных злучэнняў урану, рэдказямельных элементаў і матэрыялаў на іх аснове. Атымаў новыя люмінісцэнтныя матэрыялы з высокай канцэнтрацыяй актыўных іонаў.

Сярод апублікаванага: Температурная зависимость параметров бесфононных линий в спектрах фторидных соединений уранила / Умрейко Д. С., Сытько В. В., Покаташкин В. И. // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2003. — № 1. — С. 3—8. Люминесценция ионов UO22+ в соактивированных UO22+ и Ln3+ люминофорах при больших плотностях мощности возбуждения / Умрейко Д. С., Сытько В. В., Барсуков И. В., Алешкевич Н. А., Покаташкин В. И. // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2003. — № 3. — С. 8—13. Электронное строение и фотофизические процессы в координационных соединениях шестивалентного урана / Белорус. гос. ун-т. — Минск : Б. и., 1997. — с.. — Библиогр.: с. 25—30. Фотоника соединений шестивалентного урана — Гомель, 2000 (разам з Дз. С. Умрэйкам).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Выпускники. Сытько Владимир Владимирович // Сайт фаультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ Сытько Владимир Владимирович // База патентов Беларуси

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў