Ве́ртнікі (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. За 18 км ад Дзяржынска, 23 км ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч звязваў назву са словам верацея (дзялянка зямлі, прыдатныя лоя апрацоўкі)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 48, 47., якое далей звязанае з вярцецьhttps://verbum.by/esbm/vieracieja.
З іншага боку, аснова Vert- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах, яна ў старым лідскім прозвішчы Кенверць, у літоўскім Milvertas, у тапоніме KulvertiškiaiАлесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 14, 55, 143..
Гісторыя Вядома з XVI ст. У 1588 годзе ў Койданаўскай воласці, 34 валокі зямлі, сяляне плацілі чынш і адпрацоўвалі паншчыну.
У 1954—1957 гадах цэнтр Вертнікаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..
На 1 студзеня 2004 года — 46 двароў, 78 жыхароў.
Насельніцтва
Мемарыялы
Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну Магіла партызана С. В. Адамовіча.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Путчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна