Ве́ртнікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вертнікі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Нарэйкаўскага і Навасадскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 красавіка 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага (9 населеных пунктаў: вёскі Бальдзюкі, Вертнікі, Галышова, Глушынцы, Каўшова, Кулакоўцы, Мілашы, Нарэйкі і Скірмантава) і Дзямідавіцкага (12 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Белякова, Крыштафова, Малое Белякова, Марцінавічы, Навасады, Піяніна, Плашава, Пярхурава, Чырвоная Змена, Шумшчына, пасёлак Вызваленне і хутар Буралом) сельсаветаўРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. С. 8, 23, 73.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе