Валадковічы, Валадкевічы — шляхецкі род гербу «Радван» зменены.

Паходжанне Імаверна, паходзяць ад Каспара Валадковіча, шляхціча Віленскага павета, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска Вялікага Княства Літоўскага двух конных ваяроў з маёнтку Геранёны Ашмянскага павета. Марцін Валадковіч згадваецца ў ліку шляхты Менскага паветаВ. Л. Насевіч. Валадковічы // С. 205..

Магчыма, да гэтага роду належалі Сенька з Мсціслаўшчыны (кан. XV — пач. XVI стст.), Рыгор з Полаччыны (1582) і іншыя.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду Марцін Валадковіч (?—?), дзяк гаспадарскі (1559), пазней суддзя земскі менскі Марцін Валадковіч (1565—1647), суддзя земскі менскі (з 1618) Казімір Валадковіч (1621—1662), езуіт Крыштаф Валадковіч (каля 1600—1670), пісар земскі менскі, ваявода наваградскі (з 1658) Марцін Казімір Валадковіч (?—1701), пісар земскі менскі (з 1689) Феліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778), грэка-каталіцкі мітрапаліт кіеўскі (з 1762) Міхал Валадковіч (1735—1760), маянтковец-самаўпраўца, прысуджаны да смяротнага пакарання за свае ўчынкі; згадваецца ў шостай кнізе «Пана Тадэвуша»: «Пан Валадковіч здзекаваўся, і нямала». Ян Генрык Валадковіч (1765—1825), ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай ды Францыі.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі