Сямейнае права — галіна права, якая рэгулюе маёмасны адносіны, што ўзнікаюць на аснову шлюбу, сваяцтва, усынаўлення і іншых форм уладкавання дзяцей на выхаванне ў сям’ю.

Сямейнае права ўсталёўвае ўмовы і парадак узяцця шлюбу, яго спыненне ці прызнанне несапраўдным; рэгулюе адносіны ў сям’і паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, іншымі членамі сям’і; адносіны ўсынавіцеляў, іх сваякоў з усыноўленымі і іх нашчадкамі, а таксама апекуноў (папячыцеляў) з падапечнымі. Асабістыя і маёмасныя адносіны, што складаюць прадмет сямейнага права, праяўляюцца галоўным чынам у рамках сям’і, заснаванай на зарэгістраваным у законным парадку шлюбе.

Некаторыя сямейна-прававыя сувязі застаюцца і па-за сям’ёй (удзел бацькоў у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, якія пражываюць асобна, аліментныя абавязкі былых мужа і жонкі, іншых членаў сям’і).

Задачы і прынцыпы сямейнага права сфармуляваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе аб шлюбе і сям’і.

Літаратура

Семе́йное пра́во // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. - С. 648—649. — 796, с.; 17 см. — ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ).

Спасылкі Кодэкс Республікі Беларусь аб шлюбе і сям’і

Катэгорыя:Грамадзянскае права