Валерый Міхайлавіч Сямёнаў (, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь(2015).

Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1980 годзе. 3 1980 года працуе на кафедры інфекцыйных захворванняў Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, прайшоў шлях ад клінічнага ардынатара да прафесара і загадчыка кафедры.

Навуковая дзейнасць Аўтар 123 прац вучэбна-метадычнага і навуковага характару, у тым ліку 2 манаграфій. Мае аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва. Зацверджаны тэхнічныя ўмовы на прамысловую вытворчасць 5 дыягнастычных апаратаў і 14 рацыяналізатарскіх прапаноў. Старшыня праўлення навуковага таварыства інфекцыяністаў Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура

Сямёнаў Валерый Міхайлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 539. Следуя за мечтой… : к 60-летию со дня рождения доктора едицинских наук, профессора, заслуженного деятеля науки Республики Беларусь Валерия Михайловича Семенова : биобиблиогр. указ. / УО «Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет»; [сост.: И. Н. Лапусева; ред. Е. Г. Красикова]. — Витебск, 2016. — 141 с. : ил. — ISBN 978-985-466-865-9.

Спасылкі Семенов Валерий Михайлович // Сайт ВДМУ Сямёнаў Валерый Міхайлавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Сямёнаў, Валерый Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук; інфекцыйныя хваробы; нар. 1956) // Вучоныя Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Семенов Валерий Михайлович // Издательство «Медицинское информационное агентство» (МИА)

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Інфекцыяністы СССР Катэгорыя:Інфекцыяністы Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта ВДМУ