Жалудок (, ) — гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. За 22 км ад горада Шчучын, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы на лініі Масты — Ліда. Аўтадарогамі звязаны з магістралямі Мінск—Гродна і Слонім — Ліда.
Назва В. Жучкевіч лічыў, што назва пасёлка Жалудок утворана ад асновы жолуд (назва плода дуба)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 122..
У канцы XIV ст. згаданая «Сцегевілава вёска Жалудка» (Stegewillen-dorff Szoludka).Die littauischen Wegeberichte // Scriptores Rerum Prussicarum. Zweiter Band. Leipzig, 1863. С. 707.
У гэтым панёманскім рэгіёне фіксавалася ваўкавыскае прозвішча Жалудка, воранаўскае Жалудкоўскі, лідскія Жалуд і Жалудзевіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-492T-S?i=334&cat=1546497https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-HSYX-7?i=406&cc=4166194&cat=1056154https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-69SY-J?i=801&cc=4166194&cat=741862https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZQ8S-K?i=428&cc=4166194&cat=741862 Прозвішчы Жолуд, Жалудоў, Жалудовіч, Жалудко, Жалудкоў, Жолудзь, Жолудзеў М. Бірыла таксама выводзіў ад слова жолудМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 147.. На захадзе Літвы ёсць, аднак, літоўскае прозвішча Žaludahttps://pavardes.lki.lt/?pv=071eacc7b81d7aa89318b87cfd7a6bea.
Гісторыя
На правым беразе ракі Жалудзянка знаходзіцца помнік археалогіі — рэшткі старажытнага пасялення.
З другой паловы XV стагоддзя Жалудок вядомы як уладанне вялікага князя. З 1486 года мястэчка, да 1567 года цэнтр павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Належаў Лацкім, Сапегам, Францкевічам-Радзімінскім. У XVIII — 1-й чвэрці XIX стагоддзя ўласнасць Тызенгаўзаў.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губерніі. З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета. З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак, цэнтр раёна.
Жалудок акупіраваны нацыстамі 27 чэрвеня 1941 г. Гітлераўцы ў лістападзе 1941 г. на адзінай ацалелай вуліцы стварылі гета ў Жалудку. Пры яго знішчэнні 9 мая 1942 г. гітлераўцы загубілі больш за 1,5 тыс. (па іншых звестках, 2 тыс.) чалавек. Жалудок вызвалены 12 ліпеня 1944 г. у ходзе Беластоцкай аперацыі.
З 1962 года пасёлак у Шчучынскім раёне.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1829 год — 311 чал., у тым ліку 146 хрысціян і 165 іўдзеяўСоркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.; 1861 год — 581 чал.; 1863 год — 581 чал.; 1895 год — 674 чал.Krzywicki J. Żołudek // S. 827.; 1897 год — 1860 чал., у тым ліку 1372 юдэі XX стагоддзе: 1905 год — 1969 чал.; 1909 год — 1969 чал.; 1919 год — 1557 чал.; 1921 год — 1552 чал. у мястэчку Жалудку і 242 чал. у фальварку Жалудку; 1940 год — 2436 чал.; 1971 год — 2,1 тыс. чал.; 1993 год — 1,8 тыс. чал.Шаблюк В. Жалудок // — С. 363.; 1995 год — 1,5 тыс. чал.; 1997 год — 1,4 тыс. чал. С. 419. XXI стагоддзе: 2001 год — 1630 чал.; 2006 год — 1,5 тыс. чал.; 2007 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1290 чал.Перепись населения — 2009. Гродненская область Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (перапіс); 2016 год — 1017 чал.; 2017 год — 1002 чал.; 2018 год — 972 чал.; 2019 год — 1089 чал.; 2020 год — 1097 чал.; 2021 год — 1060 чал.; 2023 год — 1002 чал.; 2025 год — 947 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Славутасці
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (пач. 20 ст.) Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага
Памятныя мясціны
На брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (1944) устаноўлены помнік.
У Жалудку пахаваны Пётр Барташэвіч (1914—1991), беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч.
Вядомыя асобы Бен-Авігдор (1866—1921) — пісьменнік, выдавец, адзін з першых папулярызатараў літаратуры на іўрыце. Меер Бэзавік (1898—1980) — настаўнік яўрэйскай школы, пісьменнік, з 1927 года жыў у Аргенціне, дзве кнігі, творы ў Гроднер опкланген. Вольга Галіна (Александроўская) (1899—1980), беларуская актрыса Рохл Галінкіна — гісторык Андрэй Леанідавіч Гурын (нар. 1972) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (2004), дацэнт (2007). Пінхус Крэмень (1890—1981), мастак, прадстаўнік Парыжскай школы Канстанцін Тызенгаўз (1786—1853), арнітолаг Валерый Урублеўскі (1836—1908), удзельнік рэвалюцыйнага руху Сафія з Тызенгаўзаў Шуазёль-Гуф’е (1790—1878) — пісьменніца, аўтарка мемуараў і гістарычных раманаў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Гісторыя Жалудка на pawet.net Жалудок на globustut.by Жалудок на Radzima.org Жалудок на jewishgen.org Лаўрэш Леанід. Палац у Жалудку // Наша Слова № 28 (1543), 15 ліпеня 2021 г.; № 29 (1544), 22 ліпеня 2021. // на pawet.net Шымялевіч Міхал. Нататкі да манаграфіі Жалудка // Збор твораў / укл. Л. Лаўрэш. — Гродна, 2019. С. 57-72. // на pawet.net
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства