Ялі́зава (, ) — рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі.

Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Бярэзіна. За 28 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 106 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Ялізава на лініі Асіповічы—Магілёў. Насельніцтва 2484 чал. (2017).

Гісторыя У XIX стагоддзі быў пабудаваны палац і закладзены маёнтак, які атрымаў назву Ялізава ад імя ўладальніцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 годзе сфарміраваўся пасёлак. У 1901—1916 гадах ва ўрочышчы Ялізава дзейнічаў Ялізаўскі лесапільны завод.

У пачатку XX стагоддзя ў Свіслацкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 года ў Свіслацкім, з 1931 года ў Асіповіцкім раёнах. З 27 верасня 1938 года — рабочы пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з чэрвеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года. З 1962 года ў Бабруйскім, з 1965 года ў Асіповіцкім раёнах.

Насельніцтва 1897 — 0,1 тыс. чал. 1989 — 3438 чал. 1995 — 3,4 тыс. чал. 2009 — 2672 чал. (перапіс) 2016 — 2491 чал. 2017 — 2484 чал. 2022 — 2 066 чал.Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (2022). 2023 — 2 024 чал.Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (2024). 2024 — 2 009 чал.Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (2024). 2025 — 1 958 чал.Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025).

Эканоміка СЗАТ «Шклозавод Ялізава» (найбуйнейшы ў краіне вытворца шклотары). Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Славутасць

Курганны могільнік-2 (XI–XII стагоддзі), 0,3 км на поўдзень ад пасёлка — .

Вядомыя асобы Геральд Баляслававіч Асвяцінскі (1932—2006) — беларускі тэатральны дзеяч. Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (нар. 1982) — беларускі вясляр на каноэ. Андрэй Віктаравіч Багдановіч (нар. 1987) — беларускі вясляр на каноэ. Пётр Уладзіміравіч Пархімчык (нар. 1987) — беларускі валейбольны трэнер. Людміла Паўлікава (нар. 1952, у дзявоцтве Хейдарава) — беларуская пісьменніца. Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук (1928—1981) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі.

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі