thumb|Славянскі кангрэс у Празе 12 чэрвеня 1848 года Славянскі кангрэс у Празе 1848 года (таксама вядомы як Пан-Славянскі кангрэс 1848 года) — кангрэс, які праводзіўся ў ПразеПраходзіў у месцы пад назвай «Жофін» — месцы правядзення шматлікіх грамадскіх акцый. са 2 чэрвеня па 12 чэрвеня 1848. У некаторых крыніцахЮрген Ригер «Германия и Россия – взгляд немецкого националиста» носіць назву «Першы Славянскі кангрэс». Гэты з'езд, сабраны па ініцыятыве чэшскіх актывістаў, з'яўляўся з'ездам славянскіх народаў, якія пражывалі ў Аўстрыйскай імперыі, але на ім таксама прысутнічалі госці з іншых краін, у тым ліку рускія эмігрантыУдзельнікам гэтага з'езду і адным з кіраўнікоў паўстання, што рушыла услед за з'ездам, быў вядомы рускі рэвалюцыянер-анархіст Міхаіл Аляксандравіч Бакунін. Гэта падзея была адной з нешматлікіх, калі ў адным месцы былі пачуты галасы ўсіх славянскіх народаў Цэнтральнай Еўропы. Асноўнай мэтай кангрэса была спроба аказаць супраціў германскаму нацыяналізму ў славянскіх землях : «Славянскі Кангрэс, які адбыўся ў Празе ў 1848 годзе пад кіраўніцтвам Яна Палакі, высунуў патрабаванне аб выцясненні немцаў, якія пражывалі на ўсход ад лініі Штэцін - Трыест, на іх спрадвечныя тэрыторыі на працягу найбліжэйшых ста гадоў. Панславісты патрабавалі адчысціць рускую армію ад нямецкага ўплыву ...».. Старшынёй з'езду быў абраны Францішак Палацкі — выбітны чэшскі гісторык і грамадскі дзеяч.

Гэты з'езд з'явіўся каталізатарам Пражскага паўстання 1848 года («Святадухаўскае паўстанне»), уціхаміранага войскамі.

Гл. таксама Панславізм Нацыянальнае Адраджэнне славянскіх народаў

Спасылкі 1848: «вясна народаў» у Аўстрыйскай імперыі

Катэгорыя:Славяне Катэгорыя:Славянізацыя Катэгорыя:Панславізм Катэгорыя:1848 год у Празе