Талакнянка, або мучанік, мучаніца ці мучан, мучана (Arctostáphylos) — род невялікіх хмызнякоў сямейства верасовыя,
Распаўсюджанне Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Еўропе, Сібіры і ў гарах Цэнтральнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — . Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны. Прыстасаваны да жыцця ва ўмовах арктычнага і субарктычнага клімату.
Апісанне Вечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцнагалінастымі стволікамі. Парасткі доўгія, галінастыя.
Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, скурыстае, бліскучае. Кветкі ружовыя, у верхавінкавых, паніклых, аднабаковых гронках. Плод — чырвоная, мучністая ягада, корм для мядзведзяў, птушак.
Лекавыя, дэкаратыўныя, дубільныя, фарбавальныя расліны.
Літаратура
Талакня́нка //
Спасылкі
Arctostaphylos // The Plant List
Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дубільныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны