Дом-музей дзеда Талаша — музей, адкрыты ў 1989 годзе, у вёсцы Навасёлкі (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць). Філіял Петрыкаўскага раённага краязнаўчага музея. Размешчаны ў хаце Васіля Ісакавіча Талаша (дзеда Талаша), пабудаванай ім у 1918-1920 гады.
Экспазіцыйная плошча 63 м². У экспазіцыі размешчана 290 прадметаў асноўнага фонду і 99 навукова-дапаможнага.
Усяго ў музеі па стане на 2011 год налічваецца 494 адзінак асноўнага фонду і 359-навукова-дапаможнага.
Экспазіцыя мае раздзелы: Сям'я дзеда Талаша; Дзед Талаш і аднавяскоўцы; 125 – 130-ая партызанскія брыгады.
Гл.таксама Спіс музеяў Гомельскай вобласці
Літаратура
Спасылкі Дом-музей Деда Талаша // БелТА Прапраўнук дзеда Талаша спецыяльна для «Сельскай газеты» паказаў унікальныя асабістыя рэчы партызана-легенды // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі Катэгорыя:Дамы-музеі Беларусі Катэгорыя:Музеі Петрыкаўскага раёна