Габелен веку — габелен, які быў створаны ў 1995 годзе беларускім мастаком Аляксандрам Кішчанкам.
Гісторыя Задума стварыць «Габелен веку» ўзнікла ў Аляксандра Кішчанкі ў 1991 годзе ў Нью-Ёрку ў час прэзентацыі яго іншай знакамітай працы — габелена «Чарнобыль», падоранага ААН.
Праца над стварэннем «Габелена веку» доўжылася пяць гадоў. Завершаны ў 1995 годзе. Упершыню «Габелен веку» быў прадстаўлены публіцы ў 1996 годзе. Выстаўляўся на публічны паказ толькі некалькі разоўКищенко Александр Михайлович. 16-30 мая 2014 года габелен экспанаваўся ў атрыуме будынка цэнтральнага офіса Банка развіцця ў Мінску (пр. Машэрава, 35).
Апісанне Палатно вышынёй у шасціпавярховы дом выраблена метадам ручнога ткацтва з воўны. Яго памер: 19×14 метраў, 266 метраў квадратных, вагай 286 кілаграм. У цэнтры сюжэту — супрацьстаянне дабра і зла. На палатне адлюстраваны ключавыя для ўсяго чалавецтва падзеі, а таксама 80 выявы выдатных дзеячаў мінулага ХХ стагоддзя — Коля, Мітэрана, Клінтана, Валенсы, Буша, Сталіна, Чэрчыля, Леніна, Гарбачова, а таксама Ноеў каўчэг, Хрыста і Антыхрыста, Крэмль. У самым версе справа, узвышаючыся над усімі іншымі персанажамі «Габелена веку», выяўлены першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў самога аўтара, месца на габелене было пакінута не для Лукашэнкі, а для чалавека, які ўзначаліць краіну ў 1994 годзеКРУГОЗОР. Самый большой в мире «Гобелен века» с портретами Хемингуэя, Горбачева и Лукашенко можно увидеть бесплатно в Минске . Асноўная задума мастака быў сканцэнтраваны не ў партрэтах палітычных дзеячаў, а ў цэнтральным сюжэце габелена — інтэрпрэтацыі канфлікту Хрыста і Антыхрыста.
За гэту працу Аляксандру Кішчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі, а само палатно было прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю міжнароднага значэння. У 1999 годзе ўключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самы вялікі габелен у свеце«Гобелен века» гниет невостребованным .
Спасылкі
БелТА, З Кнігі рэкордаў Гінеса — у гісторыю крымінальнага свету
Катэгорыя:Габелены Катэгорыя:Мастацтва Беларусі Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Творы 1995 года