Сапрапелі́ты, сапрапелевыя вуглі — выкапнёвыя вуглі, утвораныя у выніку пераўтварэння рэшткаў ніжэйшых раслін і жывёл.

Уяўляюць сабой аднародныя, цвёрдыя і вязкія пароды цёмна-карычневага, шаравата-чорнага колеру. Утрымліваюць 55—60 % (60—90В. Успенский, О. Радченко Сапропелиты // Вялікая савецкая энцыклапедыя ) лятучых рэчываў.

Вылучаюць: уласна сапрапеліты, гуміта-сапрапеліты, сапрапеліты-гуміты.

Сустракаюцца ў выглядзе пластоў або лінз у пластах гумалітаў, якія прайшлі буравугальную або пачатковыя этапы каменна-вугальнай стадыі метамарфізму. Здабываюцца адначасова са здабычай бурых вуглёў. Выкарыстоўваюцца ў якасці паліва і сыравіны ў хімічнай прамысловасці.

Літаратура

В. Успенский, О. Радченко Сапропелиты // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Спасылкі Сапропелиты // XuMuK.ru

Катэгорыя:Паліва Катэгорыя:Карысныя выкапні