Луіза Флетчэр (;  — 23 верасня 2022) — амерыканская актрыса, вядомая дзякуючы ролі сястры Рэтчэд у культавым фільме «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» (1975), за якую яна атрымала прэмію «Оскар».

Біяграфія Упершыню на экране Флетчэр з’явілася як запрошаная актрыса тэлесерыяла, яна сыграла ў адным з эпізодаў знакамітага тэлесерыяла «Мэверык» і «Недатыкальныя». Праз празмерна высокі рост акцёрская кар’ера Флетчэр не задалася. У 1960 годзе Флетчэр выйшла замуж і прысвяціла сябе выхаванню дзяцей. Праз дзесяць гадоў з падачы Роберта Олтмена яна аднавіла кінакар’еру і праз год сыграла сваю знакамітую ролю ў фільме Мілаша Формана «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі».

Зноскі

Спасылкі Неафіцыйны сайт

Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн»