Тахуму́лька () — стратавулкан у заходняй частцы Гватэмалы. Мае вышыню 4203 (4220, 4217) м і з’яўляецца найвышэйшым пунктам Гватэмалы і Цэнтральнай Амерыкі.
Вулкан складзены з андэзітаў. Конус мае дзве вяршыні; усходні конус — старажытны з кратарам дыяметрам да 70 м, заходні — малады. На схілах — дубова-хваёвыя лясы, у верхняй частцы — ксерафітныя горныя лугі. Узыходжанне можна ажыццявіць з горада Сан-Маркас, які размешчаны за 14 км на паўднёвы ўсход.
Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1863 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Tajumulco — SummitPost.org Volcano Live
Катэгорыя:Вулканы Гватэмалы Катэгорыя:Стратавулканы