Галубо́ўка (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 1 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з 2 вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, амаль паралельных паміж сабой, на поўначы перасякаюцца чыгункай. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — д. Краснае).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 52 гаспадаркі, 84 жыхара.

Дынаміка 1959 год — 305 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 52 гаспадаркі, 84 жыхара. 2006 год (01.01.2006) — 53 гаспадаркі, 81 чалавек, з якіх 6 ва ўзросце да 16 гадоў, 21 — у працаздольным і 54 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Новаялчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна