Стары́я Ля́дыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 188).. Сустракаецца таксама варыянт Ялча́нскія Ля́ды, Іялча́нскія Ля́ды (, ) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Новаялчанскага сельсавета.

За 42 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 3 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 161 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Гісторыя Вядома з XIX стагоддзя як вёска Ляды ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. На пачатку 1920-х гадоў вёска Ляды падзялілася на дзве — Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1930 годзе арганізаваны калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года акупанты спалілі 26 двароў.

Уваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 года і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова была аднабаковай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1908 год — 32 двары, 172 жыхары. 1940 год — 29 двароў, 130 жыхароў. 1986 год — жыхары (15 сем’яў) пераселены.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі