Людзвіно́ў. Сустракаецца таксама варыянт Людзвіно́ва, н. (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Новаялчанскага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (44 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 . Геаграфія Размяшчэнне У 38 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 157 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая, ледзь выгнутая шыротная вуліца. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Напачатку XIX стагоддзя падзялілася на 2 паселішчы. Паводле перапісу 1897 года побач была сядзіба, броварны завод, у Ёлчанскай воласці.

У 1932 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 12 жыхароў вёскі, для ўшанавання іх памяці ў 1967 годзе ў цэнтры вёскі збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1834 год — у Блізкім Людвінава 43 жыхара, у Далёкім Людвінава 40 жыхароў. 1897 год — 7 двароў, 50 жыхароў (паводле перапісу). 1959 год — 183 жыхара (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (44 сем'і) пераселены.

Літаратура

Спасылкі