Жамысла́ўль (, ) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе ракі Гаўя. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавета.

Гісторыя Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына, а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Яна Зяновіча. У 1587 годзе яго дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі з Дзевянішак у Навагрудак.

Пазнейшая назва паходзіць ад роду Жэмлла гербу Тапор, з якога Марцыян з тэнчына купіў гэты маёнтак у 1684 годзе. Пятроўшчыне з фальваркамі была надана новая афіцыйная назва Жэмласлаў. Ён складаўся з некалькіх частак, самая вялікая з якіх называлася Кандрацішкі. Юры Войцех Жэмлла менаваўся з таго часу дзедзічам Кандрацішкаў і Жэмласлава. Назва Кандрацішкі з цягам часу знікла з ужытку і засталася толькі адна, Жэмласлаў. Яго ўладальнікамі ўнаступным былі Пацы, Андрушкевічы, Шчытавы і Кеневічы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жамыслаўль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі і належаў шляхецкаму роду Шчытоў. Юзаф Шчыт прадаў вёску ў 1806 годзе Антону Нестару Кеневічу, маянткоўцу Мазырскага павета.

4 студзеня 1807 года Якуб Умястоўскі набыў маёнтак у Антона Нестара Кеневіча, мазырскага земскага суддзі, распачаў тут будову палаца. Якуб пераехаў у Жамыслаўль з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 г. Якуб Умястоўскі любіў падабенства, таму дом стаў паменшанай копіяй Лазенкоўскага палаца ў Варшаве.

Каля 1861 года ў склад маёнтка Жамыслаўль уваходзіла 13 мясцовасцей, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі; у маёнтку 475 чал.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жамыслаўль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1939 года — у складзе БССР. У 1940—1960 гадах — цэнтр Жамласлаўскага сельсавета.

19 лістапада 2000 года ў Жамыслаўлі адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцкай капліцы пад тытулам Хрыста ВаладараСуботнікі: парафія п.н. Уладзіслава // Гродзенская Рымска-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — IV. Дэканат Іўе.

Насельніцтва

Славутасці

Вінакурня (1885) Гаспадарчы двор (XIX ст.) Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх (2-я пал. XVIII—XIX стст.; паменшаная копія Лазенкоўскага палаца ў Варшаве)

Страчаная спадчына

Дом адпачынку (1930-я) Жамыслаўскі ясень — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Галерэя

Вядомыя асобы Тадэвуш Сакалоўскі (1905—1943) — падпольшчык Другой сусветнай вайны.

Крыніцы

Літаратура Казімір Нехвядовіч. Żemłosław = Жамыслаўль. — Познань: Gawia, 2005. Żemłosław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII. — Warszawa, 1893. S. 775. Янкоўскі Чэслаў. Жамыслаўль // Наша слова.pdf № 19 (229), 13 траўня 2026.

Спасылкі

в. Жамыслаўль на Radzima.org Сайт местечка Жемыславль фота вескі на Panoramio.com

Катэгорыя:Суботніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя:Шчыты-Неміровічы Катэгорыя:Кеневічы Катэгорыя:Умястоўскія