Уну́траныя воды — водная частка тэрыторыі дзяржавы, за выключэннем тэрытарыяльнага мора.
Унутраныя воды складаюцца з рэк, азёр, вадасховішчаў, ручаёў, балот, вод марскіх партоў, заліваў, бухт і вады ў верхняй частцы зямной кары (падземныя воды). У склад унутраных вод таксама ўваходзяць пагранічныя воды ў межах граніц тэрыторыі дзяржаў і воды, размешчаныя ў бок берага ад зыходных ліній, прынятых у мэтах адліку тэрытарыяльных вод.
Прававы рэжым унутраных вод вызначаецца заканадаўствам дзяржавы, а пагранічных — яшчэ і пагадненнямі паміж сумежнымі дзяржавамі.
Літаратура
Иванец Г. И., Калинский И. В., Червонюк В. И. Конституционное право России: энциклопедический словарь / Под общей ред. В. И. Червонюка. — М.: Юрид. лит., 2002. — 432 с.
Катэгорыя:Гідраграфія Катэгорыя:Марское права