Уладзіслаў Міхайлавіч Паўлюкоўскі, больш вядомы пад псеўданімам Улад-Ініцкі (, в. Ініца, Наваградскі павет — 8 верасня (ці 8 лістапада) , Вільня) — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак, ваенны фатограф.

Біяграфія Паходзіў з мнагадзетнай сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і гарадскую школу ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі маёнтка князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы.

У Першую сусветную вайну служыў у расійскім войску ў чыне прапаршчыка, палкавы пісар у штабе 530-га Васіль-Сураўскага палка, баявыя дзеянні якога канцэнтраваліся пераважна на Віленшчыне. Падпаручнік (ЗАФ ад 8 чэрвеня 1917, старшынства 21 верасня 1916). Падчас службы рабіў фатаграфіі баёў з ворагам, салдат і афіцэраў свайго падраздзялення, пацярпелых, параненых, ахвяр вайныХімічная атака пад Крэвам. Як немцы намагаліся даць па “Рускім носе” ў Першую сусветную вайну. З атрыманых здымкаў склаў фотаальбом «Памяткі вайны 1914—1917 гг.», які зараз захоўваецца ў ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі на баку чырвоных.

У 1920 годзе вярнуўся ў родную вёску Ініца. У сярэдзіне 1920-х пераехаў у Вільню (Заходняя Беларусь у складзе Польшчы). Сябра Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). У 1926 годзе за актыўную грамадска–палітычную дзейнасць супраць польскай дзяржавы быў арыштаваны і зняволены ў Лукішках. Дзякуючы апеляцыйнаму суду вызваліўся ў 1927 годзе. Ізноў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939 годзе, змешчаны ў канцлагер Бяроза-Картузскі. Вызваліўся ў верасні 1939 года ў выніку прыхода савецкіх войск. Пакінуў успаміны пра знаходжанне ў лагеры «Арышты; Бяроза і Воля».

Вярнуўся ў Вільню. З ліпеня 1941 года загадчык бібліятэкі і сакратар Віленскага беларускага гісторыка–этнаграфічнага музея імя І. Луцкевіча, сябра навуковай рады музея. Па ліквідацыі музея ў лістападзе 1944 года, быў прызначаны дырэктарам зноў утворанага Літаратурнага музея А. Пушкіна ў Вільні (1946—1948).

29 жніўня 1948 года арыштаваны савецкімі органамі бяспекі, перавезены ў Мінск. Асуджаны да 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953 годзе. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным і невылечна хворым. Памёр у 1955 годзе, пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Творчасць Пачаў друкавацца з 1926 года. У другой палове 1920–х гадоў яго вершы, артыкулы, замалёўкі, апавяданні друкуюцца ў газетах і часопісах «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень», «Хрысьціянская Думка», «Сцяг Працы», «Сялянская ніва», «Пралескі», «Наша праўда», «Народная справа», «Грамадзянін», «Заранка».

На працягу 1928—1929 гадоў выдаў тры кнігі (частка з іх прысвечана вязніцы: вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»).

Перакладаў расійскіх класікаў (Леў Талстой, Міхаіл Зошчанка).

Як мастак–графік удзельнічаў у выданні віленскіх беларускіх календароў-гадавікоў, падручнікаў, фотаальбомаў, буклетаў, розных дапаможнікаў па мастацтве, разьбе па дрэве.

Карыстаўся псеўданімамі: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У. І. Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; Унучакаў Зямляк; У. Паў-скі; Ул. Паў-скі; крыптанімамі: У. І.; У.-І.; Ў. П.

Бібліяграфія Сон Гаўрылы: і розныя вершы. – Вільня : Выдавецтва У. Знамяроўскага, 1928. – 32 с. Апавяданні. Вільня, 1929 Клім бабаю і іншыя жарты: Вершы. - Вільня : Выдавецтва У. Знамяроўскі і Э Будзька, 1929. – 32 с. Aryšty. Biareza i vola: (uspaminy aryštanta). - Vilnia : adbitka z "Krynicy", 1940. – 68 с. ( Бяроза і Воля (1 частка), 2-я частка)

Літаратура

ПАУЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў //

Спасылкі

Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Вязні Бяроза-Картузскага канцлагера Катэгорыя:Зняволеныя Лукішскай турмы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне