Манумент Калумбу (, або ) — манумент вышынёй 60 метраў, прысвечаны Хрыстафору Калумбу і размешчаны ў Барселоне (Каталонія) ля бульвара Рамбла. Манумент быў пабудаваны да Сусветнай выставы 1888 года і размешчаны ў тым месцы, куды Калумб вярнуўся са свайго першага падарожжа ў Амерыку. Манумент з'яўляецца напамінам, што Калумб наведваў каралеву Ізабелу I і караля Фердынанда II у Барселоне.
Літаратура Manuel García Martín: Estatuària pública de Barcelona, Catalana de Gas y Electricidad S.A., Barcelona, 1985, ISBN 84-398-2323-1.
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі Калумбу Катэгорыя:Помнікі Барселоны Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе