Дарога гігантаў (Сцежка Волата; альбо Clochán na bhFómharach) — унікальная прыбярэжная мясцовасць, уяўляе сабой каля 40 000 шчыльна размешчаных базальтавых (радзей андэзітавых) калон, якія ўтварыліся ў выніку старажытнага вулканізму і звязаных з ім лававых патокаў. Папулярны турыстычны аб’ект.
Размешчана на паўночным усходзе Паўночнай Ірландыі, каля 3 км на поўнач ад горада Бушмілс. Дарога, а таксама ўзбярэжжа Козвэй-Кост, на якім яна знаходзіцца, былі абвешчаныя аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1986 годзе, і нацыянальным запаведнікам ў 1987 г. Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Паўночнай Ірландыі. Верхавіны калон ўтвараюць па форме трамплін, які пачынаецца ля падножжа скалы і знікае пад паверхняй мора. Большасць калон шасцівугольныя, хоць у некаторых — чатыры, пяць, сем і восем вуглоў. Самая высокая каля 12 метраў.
Дарога гігантаў належыць Нацыянальнаму фонду, які арганізуе доступ турыстаў і займаецца аховай гэтага аб’екта.
Геалогія Каля 50 да 60 мільёнаў гадоў назад, падчас палеагенавага перыяду, месцазнаходжанне Антрым падвяргалася інтэнсіўнай вулканічнай актыўнасці, калі высокатэмпературны, вельмі вадкі расплаўлены базальт пранікаў праз адклады, фармуючы шырокія лававыя плато. Па меры хуткага астывання, адбывалася скарачэнне аб’ёму рэчыва (падобнае назіраецца пры высыханні бруду). Гарызантальнае сцісканне прыводзіла да характэрнай структуры шасцігранных слупоў.
Літаратура Deane, C. Douglas. 1983. The Ulster Countryside. Century Books. ISBN 0-903152-17-7.
Спасылкі
Афіцыйны гід па Дарозе гігантаў Раскрыта таямніца Дарогі гігантаў
Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Паўночная Ірландыя Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прырода Ірландыі