Даніэл Натанс (, , г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША — , г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1978 годзе разам з Г.Смітам і В.Арберам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём ЗША ў 1993 годзе.

Біяграфія Даніэл Натанс нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 года ва Уілмінгтане (штат Дэлавэр) у сям’і рускіх яўрэйскіх імігрантаў. З дзевяці дзяцей ён быў самым малодшым. У час Вялікай дэпрэсіі яго бацька страціў свой бізнес і доўгі час быў беспрацоўным.

Натанс скончыў публічную школу, а затым Дэлавэрскі ўніверсітэт (1950), дзе вывучаў хімію, філасофію і літаратуру. Працаваў у Вашынгтонскім ўніверсітэце і ўніверсітэце Дж. Хопкінса ў г.Балтымар.

Даніэл Натанс быў прэзідэнтам універсітэта Дж. Хопкінса ў 1995—1996 гадах. У 1999 годзе ў Медыцынскай школе універсітэта Дж. Хопкінса заснавалі Інстытут медыцынскай генетыкі Мак-Кусака-Натанса, а ў 2005 годзе імем Натанса быў названы адзін з 4 каледжаў універсітэта.

Аўтар навуковых прац па структуры і функцыі генома віруса.

Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі.

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Літаратура

Спасылкі Аўтабіяграфія Даніэла Натанса на Нобелеўскім сайце Біяграфія Даніэла Натанса

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Мікрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША